bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №36-37 (3166-3167) - "ШАШКІ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ШАШКІ

Сёмы тур

Аўтар: I 9 сакавiка 2010 г. I Каментарыі (0)

Ім працягваецца класіфікайны конкурс-22 — чарговымі заданнямі майстра Дзмітрыя Камчыцкага (Магілёў):

№13. Белыя: a3, a7, e7, f2, f6, g3, g5, g7, h2 (9). Чорныя: b4, b6, c3, c5, d4, d8, e3, e5, h4, h8 (10).

№14. Белыя: a1, a3, a7, b2, c5, d2, d4, h6 (8). Чорныя: a5, b4, d6, d8, e3, e7, f2, f4, g5 (9).

У абедзвюх праблемах ход і выйгрыш белых.

Чакаем адказы па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а, рэдакцыя газеты “Народная Воля”, рубрыка “Шашкі”.

Госць з Украіны

Сёння нашу рубрыку наведаў Уладзімір Рычка (Палтаўская вобласць). Для бліца-67/6 ён даслаў у рэдакцыю задачу — варыяцыю сваёй задумкі з адкрытага 19-га беларускага конкурсу 2008 года:

1.Белыя: 9, 10, 12, 18, 30, 37, 38, 39, 44, дамкі 3, б, 16, 33 (13). Чорныя: 1, 2, дамка 45 (3). Замкнуць простую чорных.

Двайныя праблемы

Да іх адносяцца такія, у якіх прадугледжаны розныя мастацкія рашэнні. Яны прадстаўляюць асобы від шашачнай кампазіцыі: у звычайных праблемах іншыя развязкі лічацца пабочнымі, а тут — не, калі заданне выконваецца кампазіцыйна. Вось прыклад з практыкі мінскіх майстроў Віктара Шульгі і Мікалая Грушэўскага:

Белыя: b6, e3, e7, f4, g3 (5). Чорныя: a7, b2, b4, c3, h2 (5). Першы спосаб выйгрышу: 1.ef8 2. fd6 3. ed4 4. f:f8 5. f:g5/h6x. Другі ж спосаб, які больш змястоўны, застаецца за вамі ў рамках бліца-68/5.

Па-за конкурсам разгледзьце іх варыяцыю з адным рашэннем:

Белыя: b6, e3, e7,  f4, g1, g3 (6). Чорныя: a7, b2, b4, c3, h2, h6 (6). Перамога белых. Таксама будзем рады вашым разгадкам.

Чэмпіянаты Беларусі

Падведзены канчатковыя вынікі чэмпіянату Беларусі па шашачнай кампазіцыі ў рускія шашкі. У ім прызёрамі сталі: Васіль Грабенка (Мінск), М.Грушэўскі і Д.Камчыцкі (камбінацыйныя міні-праблемы), Пётр Шклудаў з Наваполацка, В.Грабенка і М.Грушэўскі (праблемы), П.Шклудаў, гамельчанін Леанід Вітошкін і В.Грабенка (эцюды), Аляксандр Шурпін з Клімавічаў, Л.Вітошкін і Аляксандр Ляхоўскі з Жодзіна (задачы).

Арбітражная калегія: мінчане К.Хайнюк (галоўны суддзя), В.Шульга (суддзя-каардынатар) і суддзі: расіянін Р.Шаяхметаў і ўкраінец І.Івацка (міні-праблемы і праблемы), Р.Мацкявічус з Літвы, А.Кацюха з Украіны і А.Лук’янаў з Расіі (раздзел эцюдаў), Ю.Голікаў (Расія), А.Рэзанка (Беларусь) і У.Рычка (жанр задач).

Завяршылася і першынства рэспублікі ў яго першай лізе па практычнай гульні. Па рускіх шашках пуцёўкі ў галоўны турнір года заваявалі: у мужчын — міжнародны майстар Ігар Міхальчанка з Ваўкавыска, нацыянальныя майстры Міхаіл Кароткін з Віцебска, Віталь Аніська са Слоніма, майстар ФМЖД Віталь Варушыла з Мінска і кандыдат у майстры спорту Яўген Маеўскі з Гродна, у жанчын — Анастасія Стасючонак (Віцебск), мінчанкі Анастасія Барышава, Аляксандра Спірына, бабруйчанка Анастасія Гарлатава і Зоя Камедзька (Віцебск).

Па міжнародных шашках заслужылі права выступіць у турніры мужчын вышэйшай лігі В.Варушыла, майстар са сталіцы Уладзімір Бяляеўскі, майстар ФМЖД Мікалай Кадзеснікаў (Бабруйск), майстар Наталля Герасімовіч і кандыдат у майстры Аляксандр Цецяронак (абое з Мінска). У жанчын у мацнейшы эшалон першынства краіны перайшлі кандыдаты ў майстры Вера Хвашчынская (Бабруйск), А.Стасючонак, першаразрадніца А.Барышава, кандыдаты ў майстры Ганна Вузлік з Мінска і Святлана Ланцэева з Жодзіна.

 

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№118-119 (3248-3249))

Переломный возраст 31 мая этого года “Народная Воля” рассказала историю о том, как несовершеннолетний парень попал в милицию, а вышел оттуда уже со сломанной рукой. Продолжение, как говорится, следует...
I зноў яе арыштавалі... У сапраўднасці ж не саму паэтку арыштавалі, бо пакінула гэты свет даўно, а толькі мемарыяльную дошку, прысвечаную яе светлай памяці
Философия сада Разговор начинающей дачницы с «академиком дачных наук» писателем Марией Войтешонок
З ліпнёвай спёкі Новыя вершы Ніла Гілевіча
Ламаць — не будаваць… Чыноўніца вылажыла на стол старшыні цэлы стос актаў...
Бронислав Коморовский станет президентом 6 августа Инаугурация нового президента Польши Бронислава Коморовского предварительно назначена на 6 августа на 10 часов утра
На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома
У Адэсе затрыманы 20-гадовы беларус, які здзейсніў жорсткае забойства 18-гадовай дзяўчыны 17 чэрвеня бацькі зніклай 18-гадовай жыхаркі Ваўкавыска звярнуліся ў міліцыю
Бязбожнае нахабства Адна царква павінна заплаціць штраф большы, чым 300 суб'ектаў гаспадарання разам

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Где вы планируете провести свой отпуск?

Дома
Не дома, но в Беларуси
На даче
За границей
Не до отпуска, много работы
Уже отдыхаю
Что такое отпуск?
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл