bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №36-37 (3166-3167)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Прэтэндэнт у кандыдаты Мікалай Расюк застаўся без працы

9 сакавiка 2010 г. I Каментарыі (0)

Звальненне грамадскага актывіста было звязана са сканчэннем працоўнага кантракта, які з рабочым-будаўніком быў заключаны на год.

“Пасля працоўнага дня мне патэлефанавалі з аддзела кадраў і сказалі, што ў аўторак я магу прыходзіць за сваёй працоўнай кніжкай і што мне перавялі мой апошні заробак, які я магу зняць са сваёй пластыкавай карткі”, — расказаў Мікалай Расюк. Ён звязвае сваё звальненне з палітычнай і грамадскай дзейнасцю і будзе абскарджваць яго ў судзе.

“На працы я заўсёды змагаўся за правы працоўных, — гаворыць Мікалай, — бо будаўнічая галіна, гэта якраз тое месца, дзе парушаюцца ўсе правы працоўных, а гэта і аплата працы, і парушэнне тэхнікі бяспекі. Тут не працуюць ні законы, ні нарматыўна-тэхнічныя акты. Рабочыя працуюць, як рабы, па 10—12 гадзін замест агульнапрынятых васьмі, узамен на гэта начальства заплюшчвае вочы на п’янства рабочых”.

“З усімі рабочымі быў заключаны кантракт на тры гады, — гаворыць Мікалай Расюк, — са мной жа — на адзін год. Я бачу ў гэтым праяву дыскрымінацыі. Я чалавек працавіты і маю шэраг узнагарод і ўдзячнасцяў ад кіраўніцтва раённага і абласнога ўзроўню за сваю працу, а са мной вось так узялі і паступілі”.

Дарэчы, у 2007 годзе Мікалай Расюк ужо балатаваўся ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Тады, па афіцыйных звестках, ён набраў 32% галасоў выбаршчыкаў, што было адным з самых высокіх афіцыйных вынікаў прадстаўніка ад апазіцыі ў Беларусі. Пазней, у 2008 г., Мікалай балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў, дзе ягоным апанентам выступіў кандыдат ад улады Яўген Мельнікаў. У тым жа годзе, па афіцыйных звестках, актывіст набраў каля 20%.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№118-119 (3248-3249))

Переломный возраст 31 мая этого года “Народная Воля” рассказала историю о том, как несовершеннолетний парень попал в милицию, а вышел оттуда уже со сломанной рукой. Продолжение, как говорится, следует...
I зноў яе арыштавалі... У сапраўднасці ж не саму паэтку арыштавалі, бо пакінула гэты свет даўно, а толькі мемарыяльную дошку, прысвечаную яе светлай памяці
Философия сада Разговор начинающей дачницы с «академиком дачных наук» писателем Марией Войтешонок
З ліпнёвай спёкі Новыя вершы Ніла Гілевіча
Ламаць — не будаваць… Чыноўніца вылажыла на стол старшыні цэлы стос актаў...
Бронислав Коморовский станет президентом 6 августа Инаугурация нового президента Польши Бронислава Коморовского предварительно назначена на 6 августа на 10 часов утра
На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома
У Адэсе затрыманы 20-гадовы беларус, які здзейсніў жорсткае забойства 18-гадовай дзяўчыны 17 чэрвеня бацькі зніклай 18-гадовай жыхаркі Ваўкавыска звярнуліся ў міліцыю
Бязбожнае нахабства Адна царква павінна заплаціць штраф большы, чым 300 суб'ектаў гаспадарання разам

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Где вы планируете провести свой отпуск?

Дома
Не дома, но в Беларуси
На даче
За границей
Не до отпуска, много работы
Уже отдыхаю
Что такое отпуск?
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл