bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне

Такія мы – беларусы

1 жніўня 2017 г. 07:00

Вярнулі грошы

1 жніўня 2017 г. 07:00

“Родны кут” Юліі Бука

1 жніўня 2017 г. 07:00

Назад, у Расію!

1 жніўня 2017 г. 07:00

Перадумалі…

1 жніўня 2017 г. 07:00

Валерый Кавалькоў не падтрымлівае песімістаў

Літаральна некалькі месяцаў таму ў навуковым часопісе Baltic Journal of Economics быў апублікаваны артыкул “Наступствы старэння насельніцтва для пенсіённай сістэмы Рэспублікі Беларусь”. Аўтары даследавання, эканамісты з добрай замежнай адукацыяй Кацярына Лісянкова і Кацярына Барнукова, лічаць, што цяперашняя пенсіённая рэформа вырашае праблему дэфіцыту пенсіённага фонду толькі да 2022 года. Пасля спатрэбіцца новая рэформа.

“У гэтым годзе стала вядома аб велізарным дэфіцыце сродкаў у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва: у пенсіённым фондзе выявілася «дзірка» ў 1,5 мільярда новых беларускіх рублёў, – лічаць эканамісты. – Дэфіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва можа стаць падставай для чарговага павышэння пенсіённага ўзросту ў Беларусі”.

Нагадаем: пакуль пенсіённы ўзрост будзе штогод павялічвацца на паўгода, пакуль не дасягне 58 гадоў у жанчын і 63 гадаў у мужчын. Дадзены працэс завершыцца ў 2022 годзе.

«Мы палічылі, як будзе напаўняцца пенсіённы фонд, – цытуе Барнукову сайт беларускіх даследчыкаў Thinktanks.by. – Высветлілася, што яго дэфіцыт можна будзе ўтрымліваць на прымальным узроўні, гэта значыць ніжэй за 1% ад ВУП, толькі да 2022 года. Пасля гэтага дэфіцыт будзе расці. Павышэнне пенсіённага ўзросту з’яўляецца хуткім спосабам вырашыць праблему дэфіцыту пенсіённага фонду. Цяперашняе павышэнне дазволіць на працягу некалькіх гадоў утрымліваць дэфіцыт пенсіённага фонду ў межах 0,5% ад ВУП. Аднак пасля таго, як рэформа завершыцца, зноў пачнецца рост дэфіцыту. Да 2035 года дэфіцыт можа дасягнуць 2% ад ВУП. Як толькі дэфіцыт перавысіць 1%, а гэта, паводле нашых разлікаў, адбудзецца ў 2025 годзе, сітуацыя стане крытычнай для бюджэту...»

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў не падзяляе песімізму даследчыкаў. Але сам ад разгорнутых прагнозаў устрымліваецца. Вось як ён пракаментаваў “Народнай Волі” магчымае павышэнне пенсіённага ўзросту яшчэ на некалькі гадоў.

– Цяперашняя пенсіённая рэформа завершыцца толькі праз шэсць гадоў, – адказаў чыноўнік, які днямі дзяжурыў у міністэрстве на “Прамой лініі”. – І прагназаваць, што будзе далей, пакуль даволі складана. Але ў першую чаргу, вядома, усё будзе залежаць ад колькасці занятых у эканоміцы, ад плацельшчыкаў узносаў у пенсіённы фонд, а дакладней – ад суадносін колькасці плацельшчыкаў і атрымальнікаў пенсіі. Як зменіцца колькасць плацельшчыкаў узносаў праз шэсць гадоў, я не магу прадказаць. Але, паводле нашых разлікаў і дэмаграфічных прагнозаў, праблем быць не павінна.

Марына ВІШНЕЎСКАЯ.

1 жніўня 2017 г. 07:00

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.