bulletгалоўнае онлайн:

Эканоміка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Толькі продаж «Белтрансгазу» ўтрымаў золатавалютныя рэзервы ў лютым

6 сакавiка 2010 г. 13:07 I Каментарыі (0)
Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, скараціліся за студзень-люты 2010 года на 75,4 млн. долараў ЗША, або на 1,3%, да 5 млрд. 577,1 млн. долараў. Пры гэтым за люты яны павялічыліся на 303,9 млн. долараў (5,8%).
Як патлумачылі ў Нацыянальным банку, 
рост золатавалютных рэзерваў у лютым стаў магчымы дзякуючы паступленню 625 млн. долараў за продаж чарговага пакета 12,5% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Такім чынам, без уліку апошняга плацяжу ад «Газпрома», у выніку якога ён стаў уладальнікам 50% акцый «Белтрансгазу», аб’ём рэзерваў быў бы меншым на 321 млн. долараў.

Вата адзначыць, што за студзень гэтага года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся амаль на 380 млн. долараў,
або на 6,7%, да 5 млрд. 273 млн. долараў ЗША.

У 2010 годзе золатавалютныя рэзервы павінны павялічыцца на 0,5–1,83 млрд. долараў. Гэта прадугледжана Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на гэты год.

Аднак старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч заяўляе аб неабходнасці паскарэння тэмпаў росту золатавалютных рэзерваў Беларусі. На яго думку, да канца 2010 года золатавалютныя рэзервы неабходна павялічыць практычна ўдвая ў параўнанні з іх цяперашнім аб’ёмам. «Неабходна імкнуцца да таго, каб да канца гэтага года яны дасягнулі не менш чым 10 млрд. долараў ЗША», — заявіў Пракаповіч у сваім дакладзе.

Як паведамляў БелаПАН, дзякуючы знешнім пазыкам і крэдытам летась Беларусі ўдалося нарасціць золатавалютныя рэзервы больш чым на 2,5 млрд. долараў — да 5 млрд. 652,5 млн. долараў на 1 студзеня 2010 года. Пры гэтым варта ўлічваць, што за ўвесь 2009 год запазычанні ўрада і Нацбанка Беларусі на знешніх рынках, а таксама іншыя паступленні, залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў, склалі ўдвая больш — звыш 5,5 млрд. долараў.

Згодна з методыкай МВФ, міжнародныя рэзервы Рэспублікі Беларусь вызначаюцца як высокаліквідныя замежныя актывы, якія складаюцца з манетарнага золата, спецыяльных правоў запазычання Беларусі ў МВФ, рэзервовай пазіцыі краіны ў МВФ і валютных рэзерваў. Яны могуць быць аператыўна выкарыстаны для інтэрвенцый на валютных рынках для стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты, фінансавання ўрадам імпарту тавараў і паслуг, разлікаў па пагашэнні і абслугоўванні дзяржаўнага знешняга доўгу, а таксама на іншыя мэты.



Крынiца: БелаПАН
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№118-119 (3248-3249))

Переломный возраст 31 мая этого года “Народная Воля” рассказала историю о том, как несовершеннолетний парень попал в милицию, а вышел оттуда уже со сломанной рукой. Продолжение, как говорится, следует...
I зноў яе арыштавалі... У сапраўднасці ж не саму паэтку арыштавалі, бо пакінула гэты свет даўно, а толькі мемарыяльную дошку, прысвечаную яе светлай памяці
Философия сада Разговор начинающей дачницы с «академиком дачных наук» писателем Марией Войтешонок
З ліпнёвай спёкі Новыя вершы Ніла Гілевіча
Ламаць — не будаваць… Чыноўніца вылажыла на стол старшыні цэлы стос актаў...
Бронислав Коморовский станет президентом 6 августа Инаугурация нового президента Польши Бронислава Коморовского предварительно назначена на 6 августа на 10 часов утра
На рэканструкцыю Купалаўскага тэатра выдаткоўваюць мільярды, а яго акцёры пазычаюць грошы на праезд На бліжэйшыя два гады адзін з самых знакамітых беларускіх тэатраў будзе пазбаўлены дома
У Адэсе затрыманы 20-гадовы беларус, які здзейсніў жорсткае забойства 18-гадовай дзяўчыны 17 чэрвеня бацькі зніклай 18-гадовай жыхаркі Ваўкавыска звярнуліся ў міліцыю
Бязбожнае нахабства Адна царква павінна заплаціць штраф большы, чым 300 суб'ектаў гаспадарання разам

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Где вы планируете провести свой отпуск?

Дома
Не дома, но в Беларуси
На даче
За границей
Не до отпуска, много работы
Уже отдыхаю
Что такое отпуск?
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл