Спартоўцы супраць партыйцаў
9.03.2010. 14:03
Алімпійскі прызёр Вадзім Дзевятоўскі і заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце Уладзімір Геноў ідуць у дэпутаты ў Наваполацку.
Супраць Сяргея Сідарава, што вылучыўся ў абласны Савет па 43-яй выбарчай акрузе, выступае Уладзімір Геноў, заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце, чые вучні на чэмпіянаце свету ў Канадзе ў мінулым годзе занялі ўсе тры вышэйшыя прыступкі п’едэстала ў спаборніцтвах па фігурным катанні.
Зразумела, што і Вадзім Дзевятоўскі, і Уладзімір Геноў у Наваполацку вядомыя і паважаныя асобы. Але ці змогуць яны, улічваючы вялікую нагрузку, рэальна ўдзельнічаць у рабоце гарадскога Савета?
Мае меркаваннi:
Апублікавана ў "Народная Воля" (http://nv-online.info)