bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Рада ці грамадзкая палата?

9 лютага 2010 г. 10:53 I Каментарыі (0)
Старшыня Грамадзка-палітычнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей плянуе правесьці 9 лютага чарговыя кансультацыі зь сябрамі Рады што да яе далейшай працы. Ад 12 лістапада мінулага году Ўладзімер Макей прыпыніў дзейнасьць гэтага фармаваньня на нявызначаны час.
На чарговыя кансультацыі запрошаны, сярод іншых, кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка: 

“Калі мне была дадзена магчымасьць выкласьці свае меркаваньні, я сказаў, што ўсё павінна перайсьці дастаткова спакойна – і лепш, калі гэта будзе хутчэй – у грамадзкую палату. Стварэньне на аснове рады ці вопыту працы рады грамадзкай палаты ў Беларусі я лічыў бы вялікім дасягненьнем грамадзянскай супольнасьці. Рада ёсьць правобразам грамадзкай палаты. Бо яна ня можа быць ні пры адміністрацыі, ні пры прэзыдэнце. Яна павінна быць як такая, грамадзкай палатай”.
Леанід Заіка

У сёньняшняй сустрэчы возьме ўдзел і старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, які што да працягу працы рады сказаў:

“Трэба ж на нейкай пляцоўцы сустракацца людзям розных поглядаў і паслухаць адзін аднаго. Калі не навучымся слухаць адзін аднаго, то гэта ж дрэнна. Гэта ж, як тыя глухары на паляне, адзін аднаго ня слухаюць, гарланяць”.

Мікалай Чаргінец нагадаў, што Рада ўжо выпрацавала шэраг рэкамэндацыяў, якія цяпер вывучаюцца ў дзяржаўных структурах:
Мікалай Чаргінец

“Пацяплее, дык будуць часьцей сустрэчы. Пачакаем, паглядзім”.

Чакаецца, што пасяджэньні рады адновяцца толькі ў траўні. Яна не зьбіралася ад чэрвеня мінулага году. Абмеркаваньне зьменаў у выбарчае заканадаўства ўвесь час адкладалася, а потым было скасаванае.

Ад 12 лістапада Ўладзімер Макей прыпыніў дзейнасьць гэтага фармаваньня на нявызначаны час. Ён абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што з боку прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых сяброў рады пайшла крытыка: маўляў, гэта — «бутафорская» і «дэкляратыўная структура». Аднак падчас кансультацыяў высьветлілася, што сябры рады, нават тыя, хто крытыкавалі яе дзейнасьць, лічаць, што такая структура павінна існаваць і надалей.
Крынiца: svaboda.org
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментар
Captcha

Свежы нумар
(№38-39 (3168-3169))

Тоўстая кішка прэзідэнта На пачатку сакавіка прэзідэнта з галавы да пят агледзелі дактары
Аўтуховіча і Асіпенку давялі да суда... Падчас судовага пасяджэння ў зале адсутнічаў адзін з галоўных пацярпелых
Будем стоять насмерть, защищая свои права! Откытое письмо президенту Республики Беларусь А.Г.Лукашенко
Кадравы ператрус Днямі пакінуў пасаду дырэктара РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі прафесар Сяргей Ліхачоў
Владелец трехкомнатной квартиры в центре Минска стал бомжом В белорусской столице достаточно желающих обогатиться за счет квартир одиноких людей
Владимир Наумов уехал в Москву И все у него очень хорошо
Дмитрий КОЛДУН: «Исполнителей, на мой взгляд, надо поменять...» Проект “3+2” возник, как черт из табакерки
Замак з крапівы Зміцера Вішнёва «Я лічу, што лепшыя творы пішуцца выключна для сябе»

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

рэклама

рэклама

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Материалов на какую тему должно быть больше в "Народной Воле"?

Политика
Экономика
Здоровье
Культура, светская хроника
Спорт
Секс, отношения мужчины и жещины
Всего хватает
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл