bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Даследчыкі рыхтуюцца да IV Міжнароднага Кангрэса

NV exclusive   Аўтар: I 13 лютага 2014 г. 16:52 Image 100333
IV Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі традыцыйна пройдзе ў Каўнасе з 3 па 5 кастрычніка. Гэтым разам больш увагі плануецца звярнуць на праблемы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Па словах дырэктара інстытута “Палітычная сфера” Андрэя Казакевіча, “на чацвёртым Кангрэсе чакаецца значнае пашырэнне кола ўніверсітэтаў, якія будуць прадстаўлены, а таксама паглыбленне аналізу розных аспектаў палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі і рэгіёну”.

Больш увагі навукоўцы нададуць шматлікім юбілеям 2014 года. Сёлета будуць адзначаць угодкі Аршанскай бітвы, якая адбылася 8 верасня 1514 года, 3 ліпеня 1944 года быў вызвалены Мінск, 100 гадоў таму пачалася Першая сусветная вайна.

Даследчыкі абмяркуюць аспекты мясцовай палітыкі, эканомікі, стасункаў краін рэгіёну з новымі “звышдзяржавамі” – Кітаем і Індыяй. Андрэй Казакевіч паведаміў, што спектр пытанняў можа быць пашыраны.

Аргкамітэт Кангрэса абвясціў збор заявак на стварэнне секцый. Яны могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці нават вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю секцый для разгляду актуальных грамадскіх пытанняў, арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, прэзентацый і г.д.

Для падачы заяўкі да 20 сакавіка 2014 года неабходна запоўніць анлайн-форму: https://palityka.wufoo.eu/forms/call-for-panels-2014.

Збор індывідуальных заявак пачнецца ў красавіку і працягнецца да 2 чэрвеня.
Апроч таго, праводзіцца конкурс на прэмію за лепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін 2014 года. Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвоціць навуковую працу і палепшыць яе якасць.

Прапановы можна дасылаць на адрас premija@palityka.org да 15 сакавіка. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў можна паглядзець у адпаведным раздзеле: premija_rules 2014.pdf.


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.