bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Андрэй Казакевіч: Паглядзець на Беларусь як частку вялікага рэгіёну

11 кастрычнiка 2013 г. 09:46 Image 89848
Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі збярэ 11-13 кастрычніка ў Коўне каля 400 навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў і інтэлектуалаў з 25 краін.
У размове са Службай інфармацыі "ЕўраБеларусі" дырэктар Інстытуту палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, адзін з кіраўнікоў арганізацыйнага каімітэту Кангрэса, узгадаў пра сёлетнія накірункі працы мерапрыемства.

- Кангрэс па сваім вызначэнні дастаткова шматскіраванае мерапрыемства - у межах асобных дысцыплін могуць дасягацца розныя мэты. Нельга сказаць, што існуе такая нейкая абавязковая, зададзеная для ўсіх мэта абмеркаванняў. Але агульнай рамкай ёсць тое, каб паглядзець на Беларусь праз параўнанне з іншымі краінамі. І асабліва для гэтага году важнае - праз параўнанне з краінамі Балтыі і Скандынавіі ў розных накірунках. Таксама чакаем усё ж такі абмеркавання актуальных праблем беларускай медыевістыкі, асабліва праблемы Літвы і Русі - гэтаму будзе прысвечана адмысловая секцыя. Праблемы эканамічнага развіцця Беларусі - разгляд магчымых розных сцэнароў выхада з эканамічнага фінансавага крызісу, які мы маем. Для паліталагічнага блоку найбольш важнымі будуць пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва, у прыватнасці ў межах балтыйскага рэгіёну, балта-чарнаморскага супрацоўніцтва. Таксама асобны блок будзе прысвечаны еўразійскай інтэграцыі - наколькі гэта сур'ёзна, ці мае гэта ўвогуле рэальныя палітычныя наступствы, ці гэта ўсё ж такі, так бы мовіць, міф альбо паверхневы праект, што запускаецца найперш Расіяй. Будзе працаваць дастаткова прадстаўнічая секцыя, прысвечаная праблемам беларускай культуры, даследаванням рэлігіі, у прыватнасці перакладу Бібліі. Будуць працаваць гендэрная секцыя, а таксама - пакуль у якасці эксперыментальнай -  па псіхалогіі.

Нагадаем, что арганізатары ў гэтым годзе чакалі вострых дыскусій удзельнікаў, якія прытрымліваюцца супрацьлеглых грамадска-палітычных поглядаў. Было вырашана запрасіць шэраг экспертаў праўладных поглядаў. Але, на жаль, як паведаміў Андрэй Казакевіч, "дзяржаўныя эксперты адпалі" - па іх жа ініцыятыве.

- Былі запрошаныя, пагадзіліся, вялася актыўная перапіска... Але вось цягам апошняга тыдня па розных прычынах (але не выключаю, што і па нейкай адной) большасць з запрошаных экспертаў ды даследчыкаў з дзяржаўнага боку паведаміла пра свой няўдзел у Кангрэсе. Фармальна, у асноўным, нам масава паведамлялася пра выключную занятасць літаральна ў апошнія дні перад Кангрэсам, хаця да гэтага, паўтаруся, праблем аніякіх не было.

Андрэй Казакевіч зазначае, что "балта-скандынаўскі прыярытэт" не ёсць спробай вывучэння нейкіх асаблівых мадэляў ці схем з праекцыяй на Беларусь.

- Гэта спроба паглядзець на Беларусь як частку рэгіёна. Вельмі істотна зразумець Беларусь у кантэксце - як частку больш шырокай геаграфічнай прасторы. У гэтым заключаеца сама ідэя больш пільнай увазе ў межах гэтага Кангрэса балтыйскай праблематыцы. Я думаю, што гэта асноўнае, а не разгляд канкрэтных прыкладаў, мадэляў, што тычыцца досведу балтыйскіх краін альбо скандынаўскіх. Хаця гэты аспект будзе прысутнічаць у працы некаторых секцый, найперш паліталагічнай.

Нагадаем таксама, што сёлета імёны лаўрэатаў прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі да апошняга моманту перад уручэннем застануцца таямніцай нават для арганізацыйнага камітэту.

Прэмія аб’яўленая ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства), гісторыя.

Лаўрэаты прэміі будуць абраныя з ліку прэтэндэнтаў таемным галасаваннем.

Ніжэй прыводзім спіс намінантаў.

Намінацыя “Сацыяльна-палітычныя навукі”:

Алена Гапава Национальное знание и международное признание: постсоветская академия в борьбе за cимволические рынки. Ab Imperio: Исследования по новой имперской истории и национализму в постсоветском пространстве. 2011, № 4: 289-323.

Анастасія Кельнік Регулирование внутренней миграции населения в аспекте регионального развития Республики Беларусь. Минск: Беларус. навука, 2012. – 161 с.

Аляксандр Кур’яновіч Верховный Совет в политической жизни Беларуси: формирование, особенности деятельности, финал (1990-1996) // А.В. Курьянович. – Мн.: Тесей, 2012. – 2-е изд. – 206 с.

Аляксей Ластоўскі Russo-Centrism as an Ideological Project of Belarusian Identity // Belarusian Political Science Review # 1, 2011: 23-44.

Ірына Лашук, Аксана Шэлест Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практык беларускіх палякаў // Палітычная сфера № 16-17, 2011: 24-49.

Вадзім Смок Рэгіянальная палітычная эліта Беларусі і Польшчы: параўнальны аналіз Гарадзенскай вобласці і Падляшскага ваяводства // Палітычная сфера № 16-17, 2011: 157-178.

Таццяна Шчурко «Обязательное материнство»: репродуктивное тело женщины как объект государственного регулирования (на материале газеты «Советская Белоруссия») // Laboratorium. 2012. №2: 69-90.

Дзяніс Юрчак
Беларусь-Украина: 20 лет Межгосударственных отношений. Монография. Витебск. 2012. – 279 с.

Намінацыя “Гуманітарныя навукі”:


Ірына Дубянецкая
Зьніклы бог зьніклага народу: Экзыстэнцыйны хаос у хітыцкай міталёгіі. Homo Historicus. 2012: 297-330.

Ігар Запрудскі Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мінск: Выдавецтва БДУ.

Уладзіслаў Іваноў
Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі // Палітычная сфера № 16-17, 2011, 72-86.

Ірына Міхеева Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» // Палітычная сфера, № 16-17, 2011: 144-156.

Таццяна Рамза Беларускае гутарковае маўленне: сучасны стан / Т.Р.Рамза. – Мінск: Выш. шк., 2011. – 221 с.

Іван Саверчанка Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI – XVII стст. / І.В.Саверчанка. – Мінск: Беларус. Навука, 2012. – 463 с.

Аляксандр Сарна
Образ и медиум: визуальный текст в массовой коммуникации: сборник статей. – Минск: Издательство «Четыре четверти», 2012. – 208 с.

Намінацыя “Гісторыя”:


Андрэй Казакевіч, Андрэй Асадчы Пачаць пісаць па-беларуску. Рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага адраджэння, 1880—1918 (канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя). Палітычная сфера. 2011, № 16—17 (1—2). С. 87—114.

Дзяніс Лісейчыкаў Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг. Мінск: Медысонт, 2011. 198 с.

Алег Ліцкевіч Атручэнне князя Скіргайлы ў Кіеве (1395 год). Гістарычны каментарый і праблема аўтарства другой часткі “Летапісца вялікіх князёў літоўскіх” // ARCHE. 2011. № 3. С. 8-52.

Дзмітрый Матвейчык Выгнаныя з роднага краю: паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады). Мінск: Лімарыус, 2011. 197 с.

Вольга Сабалеўская Повседневная жизнь евреев Беларуси в конце 18 – первой половине 19 века. – Гродно, ГрГУ им. Я. Купалы, 2012. – 444 с.

Аляксандр Смалянчук Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1920–1930-я гг. Homo Historicus, 2012: 380-407.

Аляксей Шаланда
Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х-ХVІІІ стст.: геральдычна¬-сфрагістычныя нарысы. — Мінск: Беларуская навука. 2012. – 182 с.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.