bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Вызначаны намінанты на атрыманне прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

NV exclusive   Аўтар: I 7 чэрвеня 2013 г. 13:23 Image 81196
Аргкамітэт па правядзенні Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвесціў пра завяршэнне экспертнай ацэнкі тэкстаў, што прэтэндуюць на прэмію Кангрэса.
Ацэнку праводзілі вядомыя эксперты, у тым ліку філосаф Валянцін Акудовіч, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў, кандыдат гістарычных навук Генадзь Сагановіч, кандыдат сацыялагічных навук Уладзімір Абушэнка і іншыя.

Па выніках ацэнкі былі складзеныя шорт-лісты ў трох намінацыях.

Сацыяльна-палітычныя навукі: Алена Гапава, Анастасія Кельнік, Аляксандр Кур’яновіч, Аляксей Ластоўскі, Ірына Лашук, Аксана Шэлест, Вадзім Смок, Таццяна Шчурко, Дзяніс Юрча.

Гуманітарныя навукі: Ірына Дубянецкая, Ігар Запрудскі, Уладзіслаў Іваноў, Ірына Міхеева, Таццяна Рамза, Іван Саверчанка, Аляксандр Сарна.

Гісторыя: Андрэй Казакевіч, Андрэй Асадчы, Дзяніс Лісейчыкаў, Алег Ліцкевіч, Дзмітрый Матвейчык, Вольга Сабалеўская, Аляксандр Смалянчук, Аляксей Шаланда.

Пераможцы будуць абвешчаныя падчас правядзення Трэцяга  Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які, нагадаем, адбудзецца 11-13 кастрычніка ў літоўскім Каўнасе.

 

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.