bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

III Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі скіраваны на Балтыю і Скандынавію

NV exclusive   29 сакавiка 2013 г. 15:52 Image 76613
Канцэпцыя кангрэса, які адбудзецца ў Каўнасе, гучыць так: “Беларусь: паўночнае вымярэнне”.
Па словах дырэктара інстытута “Палітычная сфера” Андрэя Казакевіча, вызначаны прыярытэт мае дзве мэты:

- Па-першае, пашырыць супрацоўніцтва беларускіх даследчыкаў з калегамі балтыйскіх і скандынаўскіх краін. Па розным накірункам, не абавязкова звязаным з даследаваннем Беларусі. Гэта прадугледжвае актыўнае ўключэння прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці балтыйскіх і скандынаўскіх краін у працу Кангрэса.

Па-другое, пашырыць рэгіянальныя і параўнальныя даследаванні Беларусі і рэгіёну Балтыйскага мора ў шырокім яго разуменні. У дадзеным выпадку цікавасць уяўляе вывучэнне прасторы Балтыі і Скандынавіі – праз даследаванне гістарычных сувязей, а таксама аналіз сучасных палітычных, эканамічных і палітычных стасункаў.

Асноўнымі накірункамі працы будуць эканоміка, гісторыя, адукацыя і навука, сацыялогія, палітычныя навукі, філасофія, даследаванне рэлігіі, культура і мастацтва, псіхалогія ды іншыя.

Сябры аргкамітэта Кангрэса таксама будуць спрыяць усталяванню доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж беларускай і балта-скандынаўскай акадэмічнай супольнасцю (Літва, Латвія, Эстонія, Швецыя, Фінляндыя, Нарвегія і Данія), спадзяючыся, што выпрацаваныя ідэі і праекты змогуць стаць новай крыніцай натхнення, якая дазволіць значна палепшыць разуменне Беларусі і ўсяго рэгіёну.

Трэці Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе 11-13 кастрычніка ў Каўнасе. Жадаючыя ўзяць удзел у працы кангрэса могуць падаць адпаведную заяўку да 10 чэрвеня праз сайт: www.palityka.org.

Любоў ЛУНЁВА

 

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.