bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №18 (3759) - "ПРЭЗЕНТАЦЫЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

Ажыятаж на «Паўстанцаў»

Аўтар: I 6 сакавiка 2013 г.
Днямі ў кнігарні “Логвінаў” прэзентавалі гістарычную беларускамоўную гульню “Паўстанцы”. Народу сабралася нямала — у зале быў аншлаг.
Ідэя стварэння першай беларускай настольнай гульні пад назвай “Паўстанцы” належыць маладому гродзенскаму паэту і празаіку, выкладчыку рэжысуры абрадаў і святаў Антону Янкоўскаму і дызайнеру Настассі Лукашковай.

“Некаторы час назад мы заўважылі, што ў нас наогул няма беларускіх настольных гульняў, — расказаў Антон. — Наша ідэя спачатку ўзнікла як жарт, а потым перарасла ў сур’ёзную справу”.

“Паўстанцы” — першая настольная гульня, у якой можна паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай. Яе падабенства са знакамітай гульнёй “Мафія” адразу кідаецца ў вочы. Але як адзначаюць яе стваральнікі, “Паўстанцы” — удасканалены і дапрацаваны беларускі аналаг. Тут іншыя правілы, усё на беларускай мове і ёсць гістарычны сэнс.

Ідэя гульні простая: мэта ігракоў, якія выконваюць ролю паўстанцаў, рассакрэціць і ліквідаваць царскіх службоўцаў, мэта “царскіх салдат” — зрабіць тое самае з “паўстанцамі”. Мэта простых “беларусаў” — выжыць і перайсці на адзін з бакоў супрацьстаяння. Усё, як у жыцці.

Удзельніку можа выпасці карта з “расстрэлам”, ён можа атрымаць раненне ў збройнай сутычцы.

Як адзначаюць Антон і Настасся, гульня пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць саперніка — права кожнага ўдзельніка.

Варта адзначыць, што дызайн гульні, якая складаецца з картак, зроблены выдатна.

Паўдзельнічаць у “Паўстанцах” адразу можа ад 6 да 20 чалавек. Кошт гульні у простым льняным чахле — 100 тысяч,  падарачны варыянт у скураным чахле — 150. Але колькасць экзэмпляраў абмежавана.

“Калі паўгода таму мы пачалі распрацоўваць гэту гульню, то нават і не думалі, што будзе такі ажыятаж. Мы пабачылі шмат каментарыяў у інтэрнэце, нібы нейкая “апазіцыя” даслала нам грошы. Але гэта хлусня. Мы зрабілі ўсё за ўласныя сродкі. Таму, на жаль, зараз не ўсе змогуць яе набыць”. Але, як паабяцалі Антон і Настасся, у хуткім часе ў кнігарню “Логвінаў” паступіць шмат новых “Паўстанцаў”.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.