bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Камітэт памяці Віталя Сіліцкага заснаваў прэмію яго імя

NV exclusive   15 студзеня 2013 г. 14:16 Image 71071
Прэміяй будуць узнагароджваць “За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі” і такім чынам нагадваць пра  вядомага беларускага палітолага і першага дырэктара BISS.
Прэмія імя Віталя Сіліцкага мае на мэце спрыянне захаванню традыцыяў высокай якасці і прафесіяналізму ў паліталогіі, якія заклаў Віталь Сіліцкі. Калегі не раз адзначалі, што менавіта ён прыўнёс у беларускую паліталогію заходнія стандарты, захаваўшы пры гэтым свой непаўторны аўтарскі стыль. Ён заўсёды жыва і востра рэагаваў на ўсё, што адбывалася ў краіне, рабіў трапныя прагнозы і якасную аналітыку, проста казаў аб складаным.

Апошнім зваротам Віталя да сяброў і калег сталі словы: “Я паміраю, але зрабіце так, каб жылі тыя ідэі, якімі жыў я”.

Намінантаў на прэмію можа прапанаваць кожны ахвотны праз сайт Камітэту памяці Віталя Сіліцкага http://vitalisilitski.org/be, альбо даслаўшы заяўку на адрас ccvsilicki@gmail.com.

Да ўдзелу прымаюцца працы за 2012 год, якія прадстаўляюць сабой грунтоўны аналіз, аналітыку ці новы погляд на падзеі ў Беларусі з паліталагічнага пункту гледжання і належаць беларускаму аўтару. Намінаванне будзе адкрытым у перыяд з 15 студзеня па 28 лютага.

Пераможцу прэміі імя Віталя Сіліцкага “За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі” вызначыць журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя палітолагі і грамадскія дзеячы, сярод якіх Уладзімір Роўда, Андрэй Казакевіч, Дзяніс Мельянцоў, Алесь Лагвінец, Валер Булгакаў і многія іншыя. Калі нехта з сябраў журы патрапіць у спіс намінантаў, яны могуць прэтэндаваць на прэмію, пакінуўшы склад журы, праца якога будзе доўжыцца цягам сакавіка. Уручэнне прэміі імя Віталя Сіліцкага “За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі” адбудзецца напачатку красавіка 2013г.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.