bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №179-180 (3105-3106) - "НА ЎЛАСНЫЯ ВОЧЫ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

НА ЎЛАСНЫЯ ВОЧЫ

Прагулка да станцыі метро «Аўтазаводская»

16 лістапада 2009 г. I Каментарыі (0)
На Беларускі Еўрапейскі форум сабраліся 809 дэлегатаў і 200 гасцей. Сярод апошніх былі замежныя палітыкі, а таксама знаныя беларускія асобы і журналісты. Заўважым, дэлегатаў налічвалася прыкладна на 20 працэнтаў меней, чым было абрана.

Акцэнтаваць увагу чытачоў на словах, якія вымаўлялі замежныя госці, не мае сэнсу з адной простай прычыны. Замежныя госці казалі шмат чаго (напрыклад, як Яцэк Пратасевіч, нават занадта шмат), але галоўным чынам пра тое, як добра быць еўрапейцам і што яны будуць рады бачыць беларусаў у іх дружнай сям’і. Як і павінны паводзіць сябе госці, яны не крытыкавалі сістэму ўлады ў Беларусі, а толькі фіксавалі праблемныя пункты беларускага грамадства: недахоп свабоды слова, дэмакратыі, палітычнай празрыстасці і г.д. На тое яны і палітыкі, што мусяць працаваць з дзеючай уладай і не рызыкуюць прапаноўваць канкрэтныя шляхі для змены рэжыму, які, на думку яго апанентаў, за пятнаццаць гадоў свайго існавання прынёс беларусам і самой Беларусі нямала шкоды.

Але чаму ўдзельнікі форуму не пачулі ад мясцовых апазіцыйных палітыкаў таго, што не маглі вымавіць услых прадстаўнікі Еўропы? А выступалі на ім лідэры арганізацый, што ўваходзілі ў аргкамітэт форуму: Аляксей Янукевіч (старшыня Партыі БНФ), Зміцер Дашкевіч (старшыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”), Юрась Карэтнікаў (старшыня маладзёжнай арганізацыі “Правы альянс”), Артур Фінькевіч (старшыня руху “Маладая Беларусь”), Аляксандр Шумкевіч (старшыня Маладзёжнага Хрысціянскага саюза “Маладыя дэмакраты”), Уладзімір Навасяд (старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі свабоды і прагрэсу), Павел Севярынец (сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД).

Спадар Янукевіч выказаўся прыкладна так: права быць удзельнікамі еўрапейска-беларускай інтэграцыі ўлады атрымаюць тады, калі будуць выбраны на дэмакратычнай аснове. Міжволі паўстае пытанне: сённяшнія ўлады легітымныя ці не? Тая ж цывілізаваная Еўропа не прызнала вынікаў ні мінулых прэзідэнцкіх выбараў, ні парламенцкіх. Калі так, то чаму б А.Янукевічу як лідэру палітычнай партыі (падкрэсліваю — палітычнай) было не сказаць адкрыта: “Аб’яднанне з Еўропай магчыма только ў тым выпадку, калі краінай болей не будзе кіраваць Лукашэнка і на чале яе паўстане дэмакратычны лідэр”. А пасля дадаць, што аб’яднаныя сілы апазіцыі зробяць тое і тое, каб надзеі беларусаў пазбавіцца дыктатарскага рэжыму нарэшце спраўдзіліся.

Выступленне Зміцера Дашкевіча, на мой погляд, было больш прынцыповым. Ён лічыць, што ў Беларусі павінны адбыцца сур’ёзныя перамены. Праўда, план таго, як яны будуць ажыццяўляцца, не прадэманстраваў. Магчыма, форум не з’яўляецца той пляцоўкай, дзе такія планы прэзентуюць.

Слова “рэжым” у дачыненні да сучаснай улады першым ужыў Юрась Карэтнікаў. У слухачоў, у прыватнасці ў мяне, узнікла адчуванне, што гэта сігнал да таго, што цяпер на форуме пачынаецца сур’ёзная размова.

Але чарговы выступовец Артур Фінькевіч адразу суняў мой аптымізм, вытрымаўшы ўсю сваю прамову ў стылі маладога бюракрата, які ўжо мае добрую пасаду. Сказаў, што Беларусь можа застацца Беларуссю толькі дзякуючы моцнай звязцы Еўрасаюз—НАТО. І на развітанне дадаў, што іх не запалохаюць ні звальненні з працы, ні прызывы ў войска. Як быццам нешта сказаў і ў той жа час — звычайная дэмагогія.

“Маладыя дэмакраты” і тыя, хто ў аргкамітэце па стварэнні партыі “Свабоды і прагрэсу”, увогуле закалыхалі публіку. Можа, гэта было прапісана арганізатарамі форуму, бо пасля іх на сцэну выйшаў Павел Севярынец, каб дадаць мерапрыемству так неабходны яму элемент шоу (цяперашнім часам у палітыцы без тэатральшчыны насамрэч нельга).

Пачаў сустаршыня аргкамітэта БХД з абвяржэння таго, што “на адным усім вядомым сайце” мерапрыемства назвалі “МАЗаўскім форумам дыктатуры”. Пасля зацягнуў сваю любімую мантру пра хрысціянскія каштоўнасці, якія могуць злучыць Беларусь з Еўропай. Біблія і Бог, вось што нам трэба, каб перамагчы рэжым. А сам рэжым асуджаны Богам, таму той, хто з Богам, яго абавязкова зменіць. Тады па прапанове Севярынца дэлегаты ўсёй залай адказвалі, што рэжым не можа ісці ў Еўропу і што сярод удзельнікаў форуму няма ніводнага “адбельвацеля”.

Але мне, як таму, хто быў вылучаны на форум грамадскасцю мінскага мікрараёна “Сухарава”, спадар Павел не сказаў, што ён сам і ягоныя паплечнікі будуць канкрэтна рабіць, каб “рэжым” не быў прыняты ў Еўропу і каб Беларусь улілася ў вялікую сям’ю як дэмакратычная краіна. Не прапанаваў ён і шляхоў перамогі дэмакратаў падчас мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў. Што зрабіць, каб улады не змаглі сфальсіфікаваць іх? Апазіцыя павінна вылучаць аднаго кандыдата ці некалькіх? Што можа выратаваць эканоміку Беларусі? Як апазіцыі атрымаць доступ да дзяржаўных СМІ? Лёсавызначальных пытанняў шмат, але адказаў на іх ад спадара Севярынца і іншых выступоўцаў не прагучала.

Усе чакалі прамовы Аляксандра Мілінкевіча. І што ён сказаў? Банальнае — пра інтэграцыю Беларусі ў еўрапейскую супольнасць. Пра незалежнасць, пра выбары без байкоту. Некалькі разоў ужыў слова “рэжым”, але прозвішча “Лукашэнка” так і не вымавіў. Заўважыў пра неабходнасць супрацоўніцтва з уладай у эканамічнай сферы (іначай, на яго думку, Беларусь страціць незалежнасць), але пры гэтым адстойваць “кожны лапік свабоды”. Паабяцаў стаць побач з тым кандыдатам у прэзідэнты, чыю праграму ён палічыць лепшай за ягоную. Калі такога не знойдзецца, ён сам пойдзе на выбары. Але незалежна ад таго, пойдзе на выбары ці не, ён усё роўна, па яго словах, застанецца “грамадзянскім лідэрам”. Аб тым, як і што рабіць, каб Лукашэнка не пайшоў на чацвёрты тэрмін, мне, ізноў жа як прадстаўніку грамадскасці мікрараёна “Сухарава”, Аляксандр Мілінкевіч нічога не сказаў, затое падкрэсліў, што ён са сваімі памагатымі будзе адукоўваць у тым накірунку, каб у мяне мянялася ментальнасць і я паступова станавіўся еўрапейцам. Баюся, калі да мяне са сваім выхаваннем дабярэцца Павел Севярынец, то мне прыйдзецца ісці ў... манахі. Даруйце, беларускія прыгажуні. Тады ў вас застанецца адзін ідэал мужчыны: таго, каго мы ўсе ведаем, як бацьку хлопчыка Колі.

А калі без жартаў, то 14 лістапада ў Доме культуры МАЗа нічога асаблівага не адбывалася. Прыехалі хлопцы і дзяўчаты з усіх куткоў Беларусі, пагаварылі і разышліся. Ужо і КДБ амаль не цікавяць такія сходкі. Гэта сімптом хваробы. А дыягназ: дысідэнцкі рух, якому надакучыла сядзець у кухні і ён прагуляўся да станцыі метро “Аўтазаводская”.

Ігар ДРАКО, дэлегат Беларускага Еўрапейскага форуму

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Дадаць каментар
Captcha

Свежы нумар
(№38-39 (3168-3169))

Тоўстая кішка прэзідэнта На пачатку сакавіка прэзідэнта з галавы да пят агледзелі дактары
Аўтуховіча і Асіпенку давялі да суда... Падчас судовага пасяджэння ў зале адсутнічаў адзін з галоўных пацярпелых
Будем стоять насмерть, защищая свои права! Откытое письмо президенту Республики Беларусь А.Г.Лукашенко
Кадравы ператрус Днямі пакінуў пасаду дырэктара РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі прафесар Сяргей Ліхачоў
Владелец трехкомнатной квартиры в центре Минска стал бомжом В белорусской столице достаточно желающих обогатиться за счет квартир одиноких людей
Владимир Наумов уехал в Москву И все у него очень хорошо
Дмитрий КОЛДУН: «Исполнителей, на мой взгляд, надо поменять...» Проект “3+2” возник, как черт из табакерки
Замак з крапівы Зміцера Вішнёва «Я лічу, што лепшыя творы пішуцца выключна для сябе»

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

рэклама

рэклама

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Материалов на какую тему должно быть больше в "Народной Воле"?

Политика
Экономика
Здоровье
Культура, светская хроника
Спорт
Секс, отношения мужчины и жещины
Всего хватает
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл