bulletгалоўнае онлайн:

Грамадства

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Суд адмовіў Наталлі Ільініч

NV exclusive   Аўтар: I 10 сакавiка 2011 г. 11:25 Image 33179
Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.
Суддзя, трэба меркаваць, не ўзяла ў разлік ні сведчанні калег Наталлі Ільініч, ні былых вучняў. Рашэнне дырэктара, якая працавала у школе ўсяго толькі крыху больш за 4 месяцы, яна палічыла больш грунтоўным і даказальным, чым меркаванні настаўнікаў, якія працавалі з Ільініч больш за 20 гадоў, вучняў, якія сведчылі, што дзякуючы такому настаўніку як Ільініч, яе ўрокам змаглі паступіць у прэстыжныя ВНУ краіны.

Нагадаем, што Наталля Ільініч у сваёй іскавай заяве патрабала аднавіць яе на працы, спагнаць з наймальніка сярэдні заробак за час вымушанага прагула, а таксама маральную кампенсацыю ў памеры 20 мільёнаў рублёў. Наталля рабіла акцэнт на тым, што дырэктар Наталля Меркуль, прымаючы рашэнне не працягваць кантракт з Ільініч, парушыла адзін з пунктаў калектыўнага дагавора, у якім сказана, што з работнікамі, якія паспяхова і добрасумленна выконваюць службовыя абавязкі, не дапускаюць парушэнняў працоўнай дысцыпліны і маюць працяглы стаж работы, кантракт заключаецца тэрмінам ад 3 да 5 год.

Ільініч працавала ў Талькаўскай школе амаль 26 гадоў. Яна адна з чатырох настаўнікаў (усяго ў школе 19 настаўнікаў), якія маюць вышэйшую катэгорыю. Здавалася б, каму, як не Наталлі, вучыць дзяцей гісторыі!

Наталля Ільініч настойвала на тым, што яе звальненне з працы і адмова ў заключэнні з ёю новага працоўнага кантракта — палітычна матываванае рашэнне дырэктара, што прэтэнзіі з боку Меркуль узніклі пасля таго, як у Ільініч дома адбыўся вобыск пасля падзей 19 снежня. “Дырэктар не збіралася мяне звальняць. Яна планавала задзейнічаць мяне ў шэрагу агульнашкольных мерапрыемстваў у лютым і ў сакавіку. І раптам усё змянілася”, -- кажа Наталля. – Няма сумніву, што гэта пераслед за маю грамадскую пазіцыю. І настаўнікі, мае калегі ў судзе па сутнасці гэта пацвердзілі”.

Падрабязнасці пра акалічнасці гэтай справы чытайце пазней на нашым сайце і ў заўтрашнім нумары “Народнай Волі”.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

S-RAJONA (10.03.2011 18:22)

Была заусёды '' памяркоунай'', '' варила борщи''. Была учора на гэтым судзе, бо ведаю и вельми паважаю Ильинич Н.В. Пасля такого ''суда'' гатова iсцi на Плошчу. Гэта вы - суддзя, аддзел адукацыi, райвыканкам, мяне туды гонiце.

будучая маці (10.03.2011 20:37)

Ці заўважылі вы, што ўсё робіцца рукамі жанчын. Дырэктар жанчына. старшыня РАА жанчына. У рэшце рэшт суддзя жанчына. Няўжо імі так лёгка маніпуляваць?! Няўжо ў іх няма сэрца -- яны не разумеюць, што чалавеу няма за што жыць пасля іх учынкаў. У іх што няма дзяцей?! Жах нейкі.

тэкля (10.03.2011 20:42)

закон у аглЫ, што дышла : куды павярнуу- туды i вышла

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл