bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - № 23-24 (3360-3361)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Каляндар памятных дат Беларусі

Аўтар: I 15 лютага 2011 г.

500 мільёнаў гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўздымаліся высокія горы, шматлікія вулканы вывяргалі агонь і лаву, залівалі ёю наваколле, засыпалі глебу попелам. Землятрусы скаланалі зямлю і надалей мянялі краявід...

440 мільёнаў гадоў таму вада з ветрам разбурылі горы і скалы. Суша апускалася, і большую частку гэтай тэрыторыі стала займаць мора. Пасля яно адступіла ад нашай зямлі, але праз некалькі мільёнаў год зноў затапіла яе цалкам.

350 мільёнаў гадоў таму на поўдні тых абшараў, якія займае сённяшняя Беларусь, адбываюцца разломы і апусканні зямной кары. Зноў ажываюць і бушуюць вулканы. Пасля гэтага гіганцкія западзіны глыбінёй 2—5 км на дне мора цягам мільёнаў гадоў запаўняюцца асадкавымі пародамі. Так, пасля адступлення мора, утварыліся магутныя адклады мінеральных соляў.

50 мільёнаў гадоў таму наша зямля была яшчэ прыморскім краем з субтрапічнымі лясамі. Пазней мора адступіла з нашых земляў.

100 тысяч гадоў таму на Палессі з’явіўся чалавек краманьёнскага тыпу, які ў далейшым рассяліўся па ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі, але сляды яго з’яўлення пастаянна знішчаў ледавік.

2435 гадоў таму (каля 425 гадоў да н.э.) старажытны грэчаскі гісторык Герадот напісаў кнігу “Гісторыя” пра падарожжа ў паўночныя краіны, у тым ліку і пра наведаную ім краіну Няўрыду, дзе працякалі рэкі Барысфен (Дняпро) і Бярэзіна, на якіх пазней паўсталі Крывія, Полацкае княства і ВКЛ.

Каля 1500 гадоў таму пачалося масавае рассяленне славянскіх плямёнаў з Балканаў, Палесся і Палабіі на тэрыторыю сучаснай Беларусі, дзе жылі балты. Пачалася славянізацыя тэрыторыі і працэсы стварэння беларускага этнасу (VI стагоддзе).

Каля 1300 гадоў таму (700-я гады н. э.) пачалося ўтварэнне аб’яднанняў усходніх славянаў на тэрыторыі Беларусі: крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

1010 гадоў таму — пачатак валадарання ў Полацку князя Брачыслава Ізяславіча (1001).

990 — Заваёва князем Брачыславам Наўгародскага княства, пераход пад юрысдыкцыю Полацка гарадоў Віцебска і Усвята. Адбыліся бітва полацкіх дружыннікаў з кіеўскімі вершнікамі на рацэ Судоме і мірнае пагадненне паміж кіеўскім князем Яраславам Мудрым і Брачыславам Полацкім (1021).

940 — Бітва полацкіх дружын з кіеўскім войскам. Адноўлена незалежнасць Полацкага княства (1071).

910 гадоў таму (14.4.1101) памёр Усяслаў Полацкі (Чарадзей), князь Полацкай дзяржавы. Ён пабудаваў у Полацку Сафійскі сабор. На гэты ж час прыпадае пачатак княжання ў Полацку Барыса-Рагвалода Усяславіча.

910 — У Менску пачаў княжыць Глеб Усяславіч (1101—1119). Менскі князь ажыццяўляе палітыку на ўзвышэнне свайго княства. Саюзнікамі Менска былі Друцак, Копысь, Ворша. Менск і яго вотчыны неаднаразова спрабаваў захапіць кіеўскі князь Уладзімір Манамах, забіваючы і рабуючы насельніцтва.

Глеб пашыраў свае ўладанні, далучаючы да Менскага княства сумежныя землі. У 1118 годзе ён трапіў у палон і быў вывезены ў Кіеў, дзе памёр у 1119 годзе. Ён пачэсна як князь быў пахаваны ў Кіева-Пячэрскім кляштары. Глеб Менскі лічыцца адным з актыўных барацьбітоў Полацкай дзяржавы супраць кіеўскіх князёў за самастойнасць Полацка.

895 — Адваёва Глебам Усяславічам у Смаленскага княства Воршы і Копысі (1116). Упершыню ў “Аповесці мінулых гадоў” прыгадваецца Слуцак (1116).

880 — Разгром літоўска-полацкімі войскамі рускіх дружын каля месцаў летапіснай Літвы (1131).

860 — Выбранне на Полацкі пасад князя Расціслава Глебавіча (1151).

850 — Стварэнне крыжа Еўфрасінні Полацкай — унікальнага помніка старабеларускага дэкаратыўна-ўжытковага эмальернага мастацтва. Зроблены на замову Еўфрасінні Полацкай майстрам Богшам (1161).

795 — Трагічная смерць полацкага князя Валодшы (1216), якога нямецкія храністы называлі Полацкім каралём Вальдэмарам. Ён займаў княжацкі пасад 30 гадоў (1186—1216), увесь гэты час змагаючыся з наступам нямецкіх рыцараў. У траўні 1216 года, калі з вялікім войскам усяе Полаччыны і ўдзельных княстваў Валодша збіраўся на вайну з немцамі пад Рыгу, ён, узышоўшы на княжацкі струг, раптоўна памёр. І абезгалоўленае войска не змагло пайсці ў бой. Гэта былі апошнія старонкі гісторыі вялікай і магутнай дзяржавы — Полацкага княства.

Каля 755 г. — Аб’яднанне Полацкага княства з Вялікім Княствам Літоўскім (пачатак XIV стагоддзя).

685 — Трагічная гібель Давыда Гарадзенскага (1326).

670 — Смерць Вялікага князя ВКЛ Гедзіміна. Ускняжанне ў ВКЛ Яўнута Гедзімінавіча (1341).

635 — Чарговы паход войскаў ВКЛ на Польшчу (1376).

Вітаўт стаў князем Гарадзенскага княства.

620 — Вянчанне Сафіі Вітаўны з маскоўскім князем Васілём Дзмітрыевічам (21.1.1391). Наданне Гародні Магдэбургскага права (1391).

620 — Упершыню ў пісьмовых крыніцах прыгадваецца мястэчка Варняны Астравецкага павета.

600 — Візіт Вялікага князя Вітаўта ў Вугоршчыну (1411).

585 — Аблога Вялікім князем ВКЛ Вітаўтам Апочкі і Варончы (ліпень-жнівень 1426 года).

580 — Заключэнне уніі паміж ВКЛ і Ноўгарадам супраць Масквы (25.1.1431).

570 — Наданне Слуцку Магдэбургскага права (1441).

570 — Упершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца мястэчка Астрына Шчучынскага павета.

550 — Нарадзіўся Аляксандр Казіміравіч, Вялікі князь ВКЛ (5.8.1411—19.8.1506).

525 — Паселішча Крэва Смаргонскага павета атрымала статус мястэчка (1486).

520 — Перамога літоўскага войска на чале з Казімірам Ягайлавічам над ардынскім войскам каля Залава (25 студзеня 1491 года).

510 — Каранацыя на пасад Вялікага князя ВКЛ Аляксандра Казіміравіча (5.8.1461—19.8.1506) 12 студзеня 1501 года.

505 гадоў, як склалася Беларуская школа іконапісання эпохі Адраджэння (пач. XVI ст.)

505 — Перамога войскаў ВКЛ на чале з М.Глінскім над крымскімі татарамі 5 жніўня 1506 года пад Клецкам. Смерць Вялікага князя ВКЛ Аляксандра ў Вільні (19.8.1506).

505 — Пачатак княжання Вялікага князя ВКЛ Жыгімонта І (1505—1544).

500 — Наданне Наваградку Магдэбургскага права (1511).

480 — Слонім атрымаў Магдэбургскае права (1531).

470 — Нарадзіўся Джавані Марыя Бернардоні (1541—1605). Удзельнічаў у пабудове Нясвіжскага замка, касцёла Божага Цела і калегіума (1587—1593).

450 — Прынята рашэнне Лівонскіх Станаў аб далучэнні Лівоніі да ВКЛ (15 кастрычніка 1561).

445 — Увядзенне ў дзеянне Другога статута ВКЛ (1.3.1566).

435 — Пачатак княжання ў ВКЛ Вялікага князя Сцяпана Батуры (каранацыя 1.5.1576).

430 — Пінск атрымаў Магдэбургскае права і герб горада (1581).

Стварэнне ў Вільні Вышэйшага апеляцыйнага гаспадарчага суда — Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1.5.1581).

Пабудова ў Любчы мураванага замка (1581).

Адкрыццё Полацкага езуіцкага калегіума (1581). У 1812 годзе ператвораны ў Акадэмію.

425 — Смерць у Гародні караля Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Сцяпана Батуры (12 снежня 1586 года).

420 — Пачатак працы над складаннем так званага “Полацкага сшытка” — зборніка музычных твораў ВКЛ XVI—XVII стагоддзяў. Першы твор запісаны ў 1591 годзе. Сшытак складаўся амаль 70 гадоў.

410 — Абарона Рыгі войскамі ВКЛ пад зверхніцтвам Яна Караля Хадкевіча ад шведскага войска на чале з Карлам Судэрманскім (1601).

410 — Закладка і пачатак будаўніцтва касцёла Святых Яна Хрысціцеля і Яна Евангеліста ды кляштара ў Гальшанах Ашмянскага павета (1601—1616).

400 гадоў таму на пачатку XVII ст. Масковія перажывала вынікі кіравання Івана Жахлівага. У маскоўскага баярства ўзнік план аб’яднання Маскоўскага царства з Рэччу Паспалітай як чальцом федэрацыі. Маскоўскія баяры, каб пазбавіцца В.Шуйскага, прапанавалі царскую карону каралевічу Уладзіславу і запрасілі яго ў Маскву. Ад імя Тушынскага патрыярха Філарэта Раманава было падпісана пагадненне аб абранні 15-гадовага каралевіча і княжыча на царскі прастол. Уладзіслаў Жыгімонтавіч быў абвешчаны маскоўскім царом. Маскоўскія баяры і ўсе жыхары Масквы ўрачыста прынялі прысягу новаму цару. У 1610 годзе баяры запрасілі ў Маскву войскі Рэчы Паспалітай. Але Вялікі князь і кароль Жыгімонт III сам хацеў стаць царом Масковіі, і таму пайшоў вайной на Маскву. У чэрвені 1611 года прыступам быў узяты Смаленск. Патрыярх Маскоўскі Гермаген адмовіўся прызнаваць царом Жыгімонта і заклікаў пачаць барацьбу “супраць літоўскіх людзей”. Большасць акупантаў складала беларуская шляхта і войска (1611).

390 — Бліскучая перамога войскаў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на чале з выдатным беларускім палкаводцам Найвышэйшым гетманам ВКЛ Янам Каралём Хадкевічам над турэцкім войскам султана Асмана ІІ і войскам Крымскага Ханства пад Хацінам на Днястры. У выніку гэтай маштабнай кампаніі 70-тысячнае войска Рэчы Паспалітай ушчэнт разбіла 220-тысячную армаду ворага (2—28 верасня 1621 года).

Створана Аршанскае права — статут гарадскога самакіравання (1621).

380 — Спірыдон Собаль — друкар, асветнік і прадпрымальнік. Надрукаваў Буквар у Куцеінскай друкарні пад Воршай. Напісаны ім на старабеларускай мове і выдадзены Буквар пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні асветы ў ВКЛ (1631).

360 — Нарадзіўся Галляш Капіевіч, асветнік, выдавец, перакладчык, навуковец, папулярызатар культуры ў Расіі (1651—1714).

355 — Памёр Піліп Казімір Абуховіч (?—6.9.1656). Дзяржаўны і ваенны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, ваявода віленскі і смаленскі, пісар літоўскі. Паходзіў з мазырскай шяхты. Кіраваў абаронай Смаленска ў 1654 годзе. У 1651-м прызначаны Вялікім паслом ВКЛ да цара маскоўскага Аляксея Міхайлавіча.

350 — Магілёўскае народнае паўстанне жыхароў горада з дапамогай войска ВКЛ супраць маскоўскіх захопнікаў, у выніку чаго Магілёў быў цалкам вызвалены ад акупантаў у часы Маскоўскай вайны 1654—1667 гадоў (1.2.1661).

Увядзенне ў Магілёве інстытута войтаўства (1661).

280 — Нарадзіўся Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (3.9.1731—13.12.1826). Царкоўны дзеяч, вучоны, літаратар. Біскуп суфраган у Вільні, з 1787 года Магілёўскі арцыбіскуп. Мітрапаліт рыма-каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі. Прыхільнік ідэй гуманізму і асветніцтва. Аўтар “Граматыкі літоўскай” (беларускай мовы). Дзядзька Дуніна-Марцінкевіча.

270 — Нарадзіўся Жан Жылібер (1741—1814). Вучоны-прыродазнаўца, лекар, мысляр. Заснавальнік першай у Беларусі і ВКЛ медыцынскай акадэміі ў Гародні (1775—1781). Нарадзіўся ў Францыі. Працаваў прафесарам медыка-ветэрынарнай школы ў Ліёне. У 1775 годзе запрошаны А. Тызенгаўзам для заснавання ў Гародні медыцынскай школы (Акадэміі). Адкрыў тут акушэрскую школу, клінічны шпіталь, ветэрынарную школу, анатамічны тэатр, батанічны сад, уладкаваў бібліятэку.

265 — Нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Нацыянальны герой ЗША, Польшчы, Беларусі, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Польшчы, Літве (Беларусі) 1794 года (1746—1817).

260 — Завершана будаўніцтва Гарадзенскага каралеўскага палаца (1751).

260 — Створаны Слуцкі тэатр Радзівілаў (1751). Існаваў да 1761 г.

260 — Заснавана музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў (1751).

250 — Нарадзіўся Станіслаў Юндзіл (1761—1847). Беларускі навуковец у галіне прыродазнаўства.

235 — Завершана будаўніцтва палацава-паркавага ансамбля ў Шчорсах (1770—1776) Наваградскага павета. Архітэктар Я.Габрыэль паводле праекта Дж.Сака і К.Спампані. Родавы маёнтак графаў Храптовічаў.

Яўхім Ігнат Язэп Літавор (4.1.1729—4.3.1812) — самы яркі прадстаўнік роду. Маршалак Галоўнага трыбунала ВКЛ, адзін са стваральнікаў і ўдзельнік (больш за 20 гадоў) Адукацыйнай камісіі, загадчык Дэпартамента акадэміі і школ ВКЛ, з 1791 года міністр замежных спраў, з 1793-га — канцлер ВКЛ.

Фальварак Шчорсы быў галоўнай рэзідэнцыяй Я.І. і Я.Л.Храптовічаў, дзе была створана і сабрана ўнікальная бібліятэка ў 10 тысяч асобнікаў кніг. Гэта быў самы вялікі збор кніг, а таксама дзяржаўных дакументаў ВКЛ (150 адзінак соймавых і соймавікавых актаў, каралеўскіх (вялікакняскіх) лістоў і інш.).

У 1913 годзе царскія ўлады ўчынілі глумленне над памяццю вялікага дзяржаўцы ВКЛ, расфарміравалі бібліятэку. Частка кніг была перададзена Кіеўскаму ўніверсітэту, 2005 асобнікаў дагэтуль захаваліся ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны. Рэшта бібліятэкі была разрабавана, частка знікла ў ваенных віхурах. Царскія сатрапы знішчылі маёнтак Вялікага канцлера разам з багацейшым скарбам беларускага народа — Бібліятэкай, якая была распылена па імперыі. Дагэтуль зборы бібліятэкі Храптовіча не вяртаюцца яго законнаму ўладальніку — беларускаму народу.

У Шчорсах граф Тышкевіч пабудаваў школу ды ўніяцкую царкву.

230 — У Горадні выдадзена на лацінскай мове ў двух тамах праца Жана Жылібера “Флора Літвы” (1781). У гэтым жа годзе Гарадзенская медыцынская акадэмія была пераведзена ў Вільню. На яе аснове быў створаны медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.

225 — Нарадзіўся Вікенцій Равінскі (1786—1855). Паэт, драматург, прафесійны вайсковец. Верагодны аўтар беларускай паэмы “Энеіда навыварат”. Нарадзіўся ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губерні. Палкоўнік, удзельнік войнаў з французамі ў 1805—1807 гадах, вайны 1812 года і іншых. Паэма магла быць напісана ў маёнтку альбо ў Смаленску ад 1816-га да 1830 гг.

220 — Прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (3.5.1791).

205 — Нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч (5.2.1806—1.7.1869). Гісторык, этнограф, заснавальнік беларускай навуковай археалогіі. Лагойскі граф Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў.

205 — Нарадзілася графіня Эмілія Плятэр (13.11.1806—23.12.1831). Беларуская паэтка, фалькларыстка, а таксама капітан паўстанцкага атрада, які дзейнічаў на памежжы Віцебшчыны і Вілейшчыны ў паўстанні 1831 года.

205 — Нарадзіўся Міхал Валовіч (6.6.1806—21.7.1833). Беларускі рэвалюцыянер, сацыяліст-утапіст. Удзельнік паўстання 1831 года. Павешаны маскоўцамі ў Гародні.

205 — Нарадзіўся Юльян Карчэўскі, беларускі мастак (1806—1854).

200 — Нарадзіўся Антон Абрамовіч, беларускі кампазітар і музыкант (1811—1854).

190 — Нарадзіўся Фёдар Дастаеўскі, рускі пісьменнік беларускага паходжання (1821—1881).

185 — Нарадзіўся Рамуальд Траўгут (16.1.1826—5.8.1864), адзін з кіраўнікоў Нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў.

180 — Пачалося Нацыянальна-вызвольнае паўстанне ў ВКЛ за аднаўленне незалежнасці Вялікага Княства. Найбольш чынная барацьба разгарнулася ў Ашмянскім, Браслаўскім, Віленскім паветах і наваколлях Белавежскай пушчы.

180 — Нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі (15.6.1831—7.2.1891). Беларускі пісьменнік і журналіст.

180 — Нарадзіўся Міхал Ельскі (8.10.1831— студзень 1904). Беларускі кампазітар, скрыпач, пісьменнік, музыказнаўца.

175 — У Вільні нарадзіўся Міхал Эльвіра Андрыёлі (2.11.1836—29.7.1893). Беларускі мастак, удзельнік Нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў.

160 — Нарадзіўся Янка Лучына, беларускі паэт (6.7.1851—16.6.1897). Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

155 — У Вільні ў будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта адчынены Музей старажытнасцяў пры чынным удзеле К. і А.Тышкевічаў (1856). Уласныя калекцыі музею перадалі Я.П. і К.П.Тышкевічы, У.Сыракомля, А.К.Кіркор, Т.У.Нарбут, Ф.Багушэвіч і іншыя.

150 — Нарадзіўся Яўхім Карскі (1.1.1861—29.4.1931), у в.Лаша Гарадзенскага павета. Заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф, акадэмік Петраградскай Акадэміі навук, правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), Чэшскай АН (з 1929). Сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства стала фундаментальная трохтомная праца Яўхіма Карскага “Беларусы” (1903—1922).

150 — Нарадзіўся Ігнат Буйніцкі (22.8.1861—22.9.1917). Пачынальнік беларускага прафесійнага тэатра, акцёр, рэжысёр.

150 — Нарадзілася Магдалена Радзівіл з дому Завішаў (1861—6.1.1945). Князёўна, мецэнатка беларускага нацыянальнага руху.

145 — Заснаванне Віленскай рысавальнай школы, сярэдняй бясплатнай мастацкай навучальнай установы. Яе скончылі М.Антакольскі, Л.Альпяровіч (1866), Я.Драздовіч і іншыя знаныя мастакі.

135 — Нарадзілася Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтка, пісьменніца, акцёрка, рэдактар, культурны і палітычны дзеяч (15.07.1876—17.2.1916).

135 — Нарадзіўся Ян Булгак (6.10.1876—4.2.1950). Беларускі і польскі этнограф, фалькларыст, фатограф.

Нарадзіўся Мечыслаў Карловіч (11.12.1876—8.2.1909), беларускі кампазітар, скрыпач, дырыжор, музычны дзеяч.

130 — Нарадзіўся Міхась Станюта (1881—1974). Беларускі мастак.

130 — Нарадзіўся Іван Луцкевіч (28.05.1881—20.08.1919). Беларускі навуковец, археолаг, пачынальнік беларускага нацыянальнага адраджэння, палітычны і культурны дзеяч, ініцыятар абвяшчэння поўнай незалежнасці БНР.

Нарадзіўся Усевалад Ігнатоўскі (1.4.1881—24.2.1931). Гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі.

120 — Нарадзіўся Язэп Варонка (16.4.1891—4.6.1952). Дзяржаўны і палітычны дзеяч БНР. Старшыня Народнага сакратарыяту Беларусі і народны сакратар замежных спраў (люты—ліпень 1918 года).

Нарадзіўся Максім Багдановіч (9.12.1891—25.5.1917). Выдатны беларускі паэт, крытык, перакладчык і гісторык літаратуры.

115 — Нарадзіўся Міхась Філіповіч (1896—1947), беларускі мастак.

Нарадзіўся Мікола Шчакаціхін (13.10.1896—5.4.1940). Беларускі мастацтвазнаўца.

105 — Нарадзіўся Дзмітрый Шастаковіч (1906—1975). Вялікі кампазітар беларускага паходжання.

105 гадоў з часу заснавання і выхаду з друку першай беларускай газеты “Наша Доля” (1 верасня 1906 года).

105 гадоў з часу заснавання і выхаду з друку першага нумара беларускай газеты “Наша Ніва” (23.11.1906).

У Мікалаеўшчыне адбыўся нелегальны з’езд настаўнікаў (ліпень 1906 года).

Нарадзіўся Мікалай Улашчык (14.2.1906—26.08.1994). Беларускі гісторык, археограф.

Нарадзіўся Павел Каруза (25.2.1906—20.7.1989). Кампазітар, этнамузыказнаўца, грамадскі і культурны дзеяч.

Нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн (27.8.1906—26.81994). Беларускі паэт і кампазітар.

Выкананы смяротны прысуд Івану Пуліхаву, арганізатару замаху на Мінскага губернатара Курлова. Павешаны на браме Мінскай турмы 11.3.1906 г.

Выйшаў “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання”, 1906 г.

100 — Нарадзіўся Яўген Ціхановіч (25.11.1911—6.07.2005). Беларускі мастак.

90 — У Вільні створаны Беларускі музей імя І.Луцкевіча (1921).

Нарадзіўся Іван Шамякін (30.01.1921—13.10.2004). Народны пісьменнік Беларусі.

Нарадзіўся Іван Мележ (8.02.1921—9.08.1976). Народны пісьменнік Беларусі.

85 — Заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні (1926).

85 — Выданне кнігі “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі Вацлава Ластоўскага” (Коўна, 1926).

85 гадоў ад часу нараджэння Янкі Філістовіча — беларускага патрыёта, змагара з камуністычным рэжымам за вольную Беларусь (18.1.1926 — сакавік 1953).

85 — Другое ўзбуйненне БССР (6.12.1926). Беларусі вернуты Гомельскі і Рэчыцкі паветы.

80 гадоў, як нарадзіўся Ніл Гілевіч (30.9.1931). Народны паэт, дзяржаўны, навуковы і культурны дзеяч Беларусі.

75 гадоў таму быў утвораны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГІК) у Вільні. Культурна-асветніцкая арганізацыя ў Заходняй Беларусі. БІГІК дзейнічаў з чэрвеня 1926-га да 4.12.1936 г.

Нарадзіўся Генадзь Каханоўскі (8.1.1936—15.1.1994). Гісторык, краязнаўца, фалькларыст, літаратуразнаўца, доктар гістарычных навук.

Нарадзіўся Генадзь Бураўкін (28.8.1936). Паэт, дзяржаўны і культурны дзеяч, дыпламат.

60 год таму заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) у Нью-Ёрку (1951). Грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускіх эмігрантаў.

55 — Памёр Якуб Колас (13.08.1956).

20 — Дзень абаронцаў Свабоды. 13 студзеня 1991 г. у Вільні народ Літоўскай Рэспублікі абараніў незалежнасць краіны. Шмат людзей загінула пад савецкімі танкамі. У гэты дзень многія прадстаўнікі Беларусі прымалі ўдзел у абароне Літвы.

20 — Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (25.8.1991).

Вярхоўны Савет зацвердзіў назву нашай краіны — Рэспубліка Беларусь (25.8.1991).

Дзяржаўным гербам зацверджаны гістарычны беларускі герб “Пагоня”.

Дзяржаўным сцягам зацверджаны бел-чырвона-белы гістарычны сцяг (19.9.1991).

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |

АРХІЎ ГАЗЕТЫ

NV logo

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.